Прафесія з водарам

Пекар Галіна Бобер

Фармоўшчык Людміла Сокал

Водар свежаспечанага хлеба не пераблытаеш ні з якім іншым. Ён, як магніт,  вабіць пакупнікоў да вітрыны Ляхавіцкага   кааппрама ў любым з магазінаў райпо

Штодзень у сярэднім 3,5-4 тоны прадукцыі кааппрамаўскага цэха хлебапячэння – хлеб, батоны, булачныя вырабы – разыходзіцца больш як па сотні адрасоў: у магазіны (і не толькі нашага раёна), школы, дзіцячыя садкі. Каб ужо ў 6 гадзін раніцы духмяныя боханы адправіліся да пункта прызначэння, дзве змены хлебапёкаў шчыруюць ноччу.
А раніцай у цэх прыходзяць кандытары. І калі вы яшчэ раптам не пакаштавалі ляхавіцкае аўсянае пячэнне або тутэйшы смятаннік, трэба тэрмінова выпраўляць гэты смакавы недахоп.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *