Новы год у новай кватэры

З асаблівым хваляваннем рыхтуецца да сустрэчы Новага года сям’я Калгушкіных. Сярод тых, хто напрыканцы верасня атрымаў сертыфікат на арэндную кватэру ў доме № 54 па вуліцы Леніна ў райцэнтры, – Таццяна, Дзмітрый і іх малышы.
Літаральна за тры месяцы маладыя бацькі напоўнілі пакоі камфортам і ўтульнасцю, а гэтымі днямі прыняліся ўпрыгожваць кватэру да навагодніх святаў. Дапамагаюць маме і тату маленькія гарэзы Даша і Данік.
– Як бачыце, навагодні падарунак мы ўжо атрымалі. Гэтай падзеі чакалі сем гадоў. І, у рэшце рэшт, маем доўгачаканае сваё жыллё. Верым, што тут мы будзем шчаслівыя, а першая «кватэрная» ёлка стане нашай агульнай спраўджанай марай, –   не хавае радасці Таццяна Калгушкіна.

Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *