ШАНОЎНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!

Гісторыя перагортвае дзве тысячы сямнаццатую старонку.
Гэты год стаў годам адказных рашэнняў, важкіх спраў, цікавых падзей, падарыў нямала добрых успамінаў, дапамог набыць новы бясцэнны вопыт.
У радасныя хвіліны навагодняга абнаўлення з задавальненнем канстатуем, што наш раён развіваецца і добраўпарадкуецца. Гэта наша агульная заслуга і вялікая спадчына.
Шчырая ўдзячнасць вам за сумленную і адказную працу, за адданасць сваёй роднай зямлі, за мэтанакіраванасць і аптымізм, якія дапамагаюць спраўляцца з цяжкасцямі і надаюць сілы для будучых здзяйсненняў.
Няхай Новы год прынясе ў кожны дом, у кожную сям’ю дабрабыт і любоў, узаемападтрымку і згоду. Здароўя, радасці, міру зычым вам, дарагія сябры!

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ   КАМІТЭТ.                                  РАЁННЫ  САВЕТ  ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *