Паміж фактам і доказам

6 гадоў назад у праваахоўнай сістэме з’явілася новае ведамства – Следчы камітэт. Усебаковае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў, а таксама абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян – такія задачы пастаўлены перад ім. 1 студзеня 2012 года на службу заступілі супрацоўнікі Ляхавіцкага раённага аддзела СК. На чале падраздзялення – падпалкоўнік юстыцыі Віталій Лабанаў, стаж якога ў следстве больш за два дзесяцігоддзі, у праваахоўнай сістэме – без малога 30 гадоў.
Кіраўнік аддзела СК адказаў на пытанні карэспандэнта раёнкі.

– Віталій Аляксандравіч, як на сённяшні дзень вы ахарактарызуеце зробленае райаддзелам СК?
– Задача следчых – устанавіць ісціну, сабраць доказы, знайсці вінаватых у злачынстве. Да кожнага фак- та – самая пільная ўвага. За час дзейнасці райаддзела СК разгледжана 1402 крымінальныя справы, 596 накіравана ў суд, да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 649 абвінавачаных. Сёлета расследавана 228 спраў. Акрамя раскрыцця злачынстваў, следчыя аналізуюць і прычыны, якія ім садзейнічаюць, выносяць прадстаўленні па іх ухіленні.
Знакам якасці нашай работы, узважанага падыходу да расследавання можна лічыць тое, што па ўзбуджаных РАСК крымінальных справах судом не было вынесена ні аднаго апраўдальнага прыгавора, ні адзін чалавек не быў незаконна затрыманы, не дапушчана беспадстаўнага ўзбуджэння крымінальнай справы. Грамадзянам і арганіза- цыям кампенсаваны страты ў памеры без малога 800000 рублёў. Улічваючы гэтыя і іншыя паказчыкі, наша раённае падраздзяленне ў сваёй катэгорыі ўваходзіць у рэспубліцы ў дзясятку лепшых.
– Што спрыяе такому раскладу?
– У першую чаргу, канешне, кампетэнтнасць супрацоўнікаў раённага аддзела, а таксама наяўнасць сучаснага абсталявання, што дазваляе аператыўна і якасна праводзіць папярэдняе следства.
Пры ўдзеле абласной крымі-налістычнай лабараторыі было даказана, напрыклад, дачыненне вадзіцеля фуры да гібелі жанчыны на дарозе ў Ганчарах: на вузлах аўтамабіля былі выяўлены мікрачасцінкі адзення пацярпелай. Граматныя і прафесійныя дзеянні нашых следчых паспрыялі раскрыццю рэзананснай справы: учыненае нападзенне на міліцыянераў закончылася асуджэннем вінаватых на розныя тэрміны зняволення. Тады нецвярозыя гараджане спрабавалі «адбіць» затрыманага ў супрацоўнікаў РАУС.
Зараз у вытворчасці кры-мінальная справа, па якой праходзяць двое раней судзімых ляхавічан. Яны збілі жыхара Бярозы, забралі партманэ з грашыма і банкаўскую картку. Генатыпаскапічная (генетычная) экспертыза выявіла на адзенні падазроных кроў пацярпелага. Са стапрацэнтнай дакладнасцю ўстаноўлены іх удзел у разбойным нападзенні.
– Якімі якасцямі, па вашым меркаванні, неабходна валодаць добраму следчаму?
– Нераўнадушнасцю і абвостраным пачуццём справядлівасці. Не абысціся без вытрымкі. Следчы – і псіхолаг, і аналітык, павінен неперад-узята працаваць з фактамі, дасканала разбірацца ў сітуацыі і прымаць законнае абгрунтаванае рашэнне. Усе супрацоўнікі нашага аддзела маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю, прафесіяналы высокага класа. Сярод леп-шых – намеснік начальніка Аляксандр Траяноўскі і старшы следчы Дзмітрый Гатоўчыц. Сёлета калектыў папоўніўся маладым спецыялістам – ёсць з кім дзяліцца напрацоўкамі і дапамагаць асвойваць навуку следства.
Гутарыла   Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *