Уздоўж па вуліцы і ўпоперак

У ходзе прыёму грамадзян, які правёў у Баранавічах старшыня КДК Брэсцкай вобласці Валерый Стадольнік, да ягозвярнуўся жыхар райцэнтра з пытаннем: калі на вуліцах Дамашэвіцкай і Доўгай з’явяцца новы асфальт і асвятленне. Адказаць на пытанні заяўніка было даручана Баранавіцкаму міжрайка-мітэту дзяржкантролю, які падключыў да праверкі мясцовую фінансавую міліцыю і АБЭП.

Праверка паказала, што  меры для рамонту вуліцы Доўгай прыняты: Баранавіцкі жылкамунгас правёў тэндэр, пераможцай якога стала мінская фірма-падрадчык, былі складзены дагаворы і падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя.

Аднак у правяраючых выклікалі пытанні некаторыя віды затрат, уключаных у кошт будаўнічых работ, у прыватнасці, радок “арэнда тэхнікі”. Справа ў тым, што пераможца тэндэра не меў уласных бульдозераў, экскаватараў і іншай будаўнічай тэхнікі. Гэта значыць, калі б не адбылася нечаканая для падрадчыкаў праверка, то арэнда дарожна-будаўнічай тэхнікі, уключаная ў кошт выкананых работ, магла на 844 мільёны рублёў павялічыць кошт добраўпарадкавання вуліцы. Акрамя таго, праверкай устаноўлены факты завышэння кошту ўжо выкананых работ. Дзякуючы праверцы быў папярэджаны ўрон бюджэту горада Баранавічы ў памеры амаль мільярд рублёў. Гэта каля трэці ад сумы, якую меркавалася выкарыстаць на добраўпарадкаванне вуліцы Доўгай.  Зараз Баранавіцкі жылкамунгас праводзіць працэдуру  скасавання дагавора з фірмай, а вуліцу будзе рамантаваць другі падрадчык.

В. ВАСІЛЕЎСКІ,
начальнік аддзела КДК Брэсцкай вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *