РАШЭННЕ ЛЯХАВІЦКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ ад 28 снежня 2017 г. № 154 г. Ляхавічы Аб унясенні змяненняў у рашэнне Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 24 чэрвеня 2011 г. № 68

На падставе пункта 1 артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» Ляхавіцкі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Унесці ў пункт 1 рашэння Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 24 чэрвеня 2011 г. № 68 «Аб назве вуліц у горадзе Ляхавічы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 86, 9/42729) наступныя змяненні:
1.1. у падпункце 1.4 слова «перавулак» замяніць словам «завулак»;
1.2. у падпункце 1.5 слова «Вишневая» замяніць словам «Вишнёвая»;
1.3. у падпункце 1.6 слова «Березовая» замяніць словам «Берёзовая»;
1.4. у падпункце 1.9 словы «Воинов интернационалистов» («вуліца Воінаў інтэрнацыяналістаў»)» замяніць словамі «Воинов-Интернационалистов «(«вуліца Воінаў-Інтэрнацыяналістаў»)».
2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
3. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік».
4. Данае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня Я. Н. ЮРЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *