Нячыстыя рукі

Выкарыстана ілюстрацыя

У лістападзе мінулага года ляхавічанін 1990 года нараджэння гасцяваў у свайго знаёмага і ўкраў у таго мабільны тэлефон коштам 360 рублёў. Пасля гэтага сродак сувязі змяніў некалькіх гаспадароў, але гэта абставіна не перашкодзіла міліцыянерам выявіць яго месцазнаходжанне і праз пакупнікоў тэлефона ўстанавіць злодзея. Мабільнік канфіскаваны і будзе вернуты законнаму ўладальніку. Апошні ж яго пакупнік застаўся ні з чым.
Раённы аддзел Следчага камітэта ў адносінах нячыстага на руку ляхавічаніна ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). Не варта набываць тэлефоны і іншыя рэчы, не пераканаўшыся ў законнасці іх знаходжання ў прадаўца.
16 студзеня РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса ў адносінах жыхара Ляхавіцкага раёна 1986 года нараджэння. У адзін са студзеньскіх дзён ён залез у Кавалях у дачны дом і выкраў адтуль электраінструмент, бытавую тэхніку, спіртныя напіткі, прадукты харчавання на суму больш за 185 рублёў. Падазроны не першы раз парушае закон. За ўчыненае яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *