Ляхавіцкія школьнікі паўдзельнічаюць у конкурсе «Выратавальнікі вачамі дзяцей»

У студзені-лютым 2010 года ва ўсіх школах і пазашкольных установах раёна праходзілі адборачныя туры рэспубліканскага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. Гэты конкурс праводзіцца ўжо не першы год і мае на мэце не толькі вывучэнне і прапаганду школьнікамі правілаў пажарнай бяспекі і асноў бяспекі жыцця-дзейнасці, папулярызацыю прафесіі пажарнага-выратавальніка, а і раскрыццё ў дзяцей і падлеткаў творчых здольнасцяў. Для апошняга, дарэчы, магчымасці вельмі шырокія. Можна паспрабаваць свае сілы ў намінацыях “Малюнак”, “Плакат”, “Выраб”, “Мадэль аварыйна-выратавальнай тэхнікі”, “Мяккая цацка”, “Фатаграфія”, “Сачыненне”, “Апавяданне”, “Верш”.
Конкурс праводзіцца ў 3 этапы. Гэтымі днямі (з 11 па 15 лютага) журы якраз падводзіць вынікі 2 этапа: з усіх прадстаўленых работ будзе адабрана па 5 лепшых у кожнай намінацыі. Пераможцы атрымаюць падарункі, сувеніры, дыпломы, а таксама права ўдзельнічаць у абласным туры, што будзе праводзіцца з 17 па 26 лютага.
Барыс АМЯЛЬЯНЕЦ, інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *