Вердыкт суда

Трагедыя, якая здарылася напрыканцы жніўня мінулага года ў Ляхавічах, узрушыла грамадскасць: п’яны бацька згвалтаваў непаўналетнюю дачку.
Расследаваннем рэзананснай справы займалася ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.
6 лютага суд Ляхавіцкага раёна вынес прыгавор. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Суд прызнаў жыхара райцэнтра вінаватым ва ўчыненні злачынства, кваліфікаванага па частцы 2 арт. 166 (згвалтаванне заведама непаўналетняй) і частцы 2 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах заведама непаўналетняй) Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў да 13 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
Прыгавор пакуль не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў 10-дзённы перыяд.
Аляксей ШЧАРБАКОЎ,
намеснік пракурора Ляхавіцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *