Пачалося датэрміновае галасаванне

Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання пачалося 13 лютага ў Беларусі.
У Брэсцкай вобласці для датэрміновага галасавання адкрыліся 887 выбарчых участкаў, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дваццаць восьмага склікання.
Усяго ў рэгіёне ўтворана 923 участкі для галасавання. Утвораныя ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя 36 участкаў будуць адкрыты ў асноўны дзень галасавання, 18 лютага. Напярэдадні прайшла праверка гатоўнасці выбарчых камісій і ўчасткаў да выбараў. Да пачатку галасавання ўсё гатова: завезены бюлетэні, вывераны спіскі выбаршчыкаў. Увогуле ў іх уключаны 984173 выбаршчыкі.
На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ў Брэсцкай вобласці неабходна выбраць 2962 дэпутаты і сфарміраваць 220 Саветаў усіх узроўняў, у тым ліку 195 –
сельскіх, 16 – раённых, 3 –  гарадскіх гарадоў абласнога падпарадкавання, 5 – гарадскіх гарадоў раённага падпарадкавання, а таксама абласны Савет дэпутатаў.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *