Смачна!

Як паведаміла БЕЛТА, 15 лютага першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка ўручыў прэміі УрадаРэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 года 14 прадпрыемствам, сярод якіх і СААТ «Ляхавіцкі малочны завод». Прэміі прысуджаны за ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі, аказанне паслуг.

Акрамя таго, пацвердзілі званне лаўрэата прэміі Урада  за дасягненні ў галіне якасці яшчэ 14 прадпрыемстваў, якія былі ўдастоены яго раней.

Як адзначае БЕЛТА, усе прадпрыемствы-пераможцы правялі значную работу па мадэрнізацыі і стварэнні новых вытворчасцяў. Гэта дазволіла ім павысіць якасць выпускаемай прадукцыі, знізіць  спажыванне рэсурсаў, расшырыць асартыментную лінейку, абнавіць вытворчае асяроддзе, палепшыць умовы працы. Шэраг прадпрыемстваў з ліку пераможцаў больш за 60 працэнтаў сваёй прадукцыі і паслуг пастаўляюць на экспарт. Сярод такіх і СААТ «Ляхавіцкі малочны завод».

Уладзімір Сямашка ўручыў дыплом і кубак пераможцы дырэктару СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Вячаславу Жукоўскаму. Як заўважыў Вячаслаў Уладзіміравіч у размове з карэспандэнтам «ЛВ», прэмія Урада рэспублікі стала вынікам паслядоўнай, мэтанакіраванай працы калектыву прадпрыемства. У ёй — заслуга літаральна ўсіх работнікаў.  Мадэрнізацыя вытворчасці будзе  працягвацца, асартымент — абнаўляцца. Галоўнае, каб попыт і чаканні спажыўцоў прадукцыі былі задаволены спаўна.

Дыплом і кубак пераможцы — дома! Намеснік начальніка лабараторыі па якасці Алена Праўлоцкая, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Галіна Шастак, начальнік вытворчай лабараторыі Алена Саладуха і начальнік вытворчасці Людміла Скараход (на здымку), а таксама тыя, хто застаўся за кадрам, па праву ганарацца прэміяй Урада за якасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *