Пажар у жылым доме ў Ляхавічах

9 сакавіка  выратавальнікі тушылі пажар на вуліцы Энергетыкаў у райцэнтры – гарэў жылы дом. Агонь  пашкодзіў маёмасць і  абстаноўку адного з  пакояў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.  Папярэдняя  версія – кароткае замыканне электраправодкі.

Каб бытавая тэхніка не стала крыніцай узгарання, набывайце яе толькі ў спецыялізаваных магазінах. Не грэбуйце інструкцыяй па эксплуатацыі і выконвайце згаданыя  правілы. Рамонт тэхнікі даверце прафесіяналам. Каб электраабсталяванне з-за перападаў напружання не загарэлася, неабходна карыстацца сеткавымі фільтрамі. Сачыце за тым, каб вілкі ці разеткі не пераграваліся – гэта можа прывесці да кароткага замыкання. Заўсёды адключайце тэлевізар з электрасеткі, бо  нават у рэжыме чакання яго асноўныя вузлы знаходзяцца пад напружаннем.  Не дакранайцеся да  бытавых  прыбораў мокрымі рукамі, не карыстайцеся самаробнымі падаўжальнікамі.

Асаблівай увагі патрабуюць  электраабагравальнікі. Небяспечна пакідаць іх уключанымі на ноч, выкарыстоўваць для сушкі рэчаў, устанаўліваць каля мэблі, цюлю, шторы. Да таго ж, яны даюць значную нагрузку на электрасеткі – неабходна абавязкова ўлічваць гэта.

Каб не дапусціць надзвычайнай сітуацыі,  важна не грэбаваць правіламі бяспекі, а дакладна  іх выконваць.

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.

Фота з архіва РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *