Мы памятаем

Хатынь, Свяціца і яшчэ сотні іншых спаленых фашыстамі населеных пунктаў рэхам вайны гучаць у сэрцах людзей.
Традыцыйнае раённае свята ваенна-патрыятычнай песні «Памяць» сёлета праходзіла ў дні жалобнага юбілею Хатынскай трагедыі.
Кожны творчы нумар удзельнікі імкнуліся напоўніць сваімі хваляваннямі, перадаць эмоцыі, зрабіць выступленне яркім, незабыўным. «Званы Хатыні», «Журавы», «Малітва», «Месяц май» гучалі пранікнёна. Няхай і знаёмыя радкі песень, але кожны раз кранаюць да слёз. Тэатральныя пастаноўкі, харэаграфічныя нумары, відэасюжэты – пра тое, што нельга забыць.
Усім ахвярам палаючых вёсак, тым, хто аддаў жыццё дзеля шчаслівага сёння, даніна памяці – хвіліна маўчання. Памяць пра тысячы няспраўджаных мар, разбітых надзей, страчаных жыццяў…
Вечарам у ГДК на музычна-літаратурную кампазіцыю «У вайны не жаночы твар» запрасіў народны клуб ветэранаў вайны і працы «Сівізна».
Маргарыта КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *