Прэзідэнт звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

Фота БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  24 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Выступленне Кіраўніка дзяржавы адбылося ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Традыцыйна на мерапрыемства ў Авальную залу Дома ўрада былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
Выступленне Кіраўніка дзяржавы трансліравалася ў прамым эфіры па тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсія Паслання была паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *