Партнёрскі саюз. Прафсаюзы і час

Рэпіхаўскі парк, суботнік у разгары. Сярод тых, хто традыцыйна працуе тут на добраўпарадкаванні, – старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Святлана Курэц, якая падкрэслівае, што ў Год малой радзімы для членаў самай масавай грамадскай арганізацыі ўдзел у такім працоўным дэсанце і ў іншых падобных мерапрыемствах – справа гонару, абавязковы расклад.
Рэспубліканскі форум і раённы сход, жніво і конкурс прафесійнага майстэрства, дабрачынныя акцыі і сустрэчы ў працоўных калектывах, маніторынгі і вучоба актыву, спартакіяды і турыстычныя злёты – яна заўжды ў гушчыні падзей. І не толькі таму, што пасада абавязвае, але і па закліку сэрца.
Гістарычна склалася, што менавіта з прафсаюзамі непарыўна звязаны Першамай – Свята працы. Напярэдадні яго Святлана Курэц адказалана пытанні «ЛВ»:

– Раённае аб’яднанне прафсаюзаў знаходзіцца ў «дзіцячым узросце», у студзені яму споўнілася тры гады. Аднак, добрых пачынанняў за гэты час нямала.
– Іх сапраўды шмат. У вялікай, дружнай прафсаюзнай сям’і раёна – больш за 8,5 тысячы чалавек, аб’яднаных у чатыры раённыя арганізацыйныя структуры, у складзе якіх 83 пярвічкі. Іх клопат – забеспячэнне сацыяльных гарантый, абарона правоў работнікаў, стварэнне ўмоў для бяспечнай працы і актыўнага адпачынку. У працоўных калектывах заключана 74 калектыўныя дагаворы паміж наймальнікам і прафсаюзам. А на прававыя прыёмы грамадзян, якія вядуць юрысты ФПБ, у мінулым годзе звярнуліся 13 жыхароў раёна.
Прафсаюзныя актывісты ўваходзілі ў склад выбарчых камісій, былі наглядальнікамі на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў.
Заўсёды побач – менавіта так ахарактарызую грамадска- культурную пазіцыю праф-саюзаў. Набірае папулярнасць конкурс на лепшую прафсаюзную пярвічку, аб’яўлены ён і сёлета. Удзельнічаем у дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», аказваем дапамогу мнагадзетным сем’ям і ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Летам прафарганізацыі выдзялялі сродкі на патанненне дзіцячых пуцёвак у аздараўленчыя лагеры. Працягваем маніторынг цэн. Сумесна з раённай ветэранскай арганізацыяй ладзім спартландыю, да Дня моладзі праводзім конкурс «Аўталэдзі».
Сёлета ажыццяўляем новыя ініцыятывы і праекты. Напрыклад, раённы турыстычны злёт працоўных калектываў.
– Святлана Пятроўна, што б вы хацелі прыўнесці ў прафсаюзны рух раёна?
– У першую чаргу – паўсюдную ініцыятыўнасць. Такую, як у пярвічках райбальніцы, камунгаса, СШ № 1, ЛДАКа (вучнёўскай і работнікаў), ААТ «Жарабковічы», «Трансэлектракамплекта», аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Многае залежыць ад пазіцыі прафсаюзнага актыву. Яшчэ адно патрабаванне-пажаданне: адказнае выкананне сваіх абавязкаў. Заключэнне калектыўнага дагавора – неад’емная частка сучасных працоўных адносін. Задача старшыні прафкама – не ў тым, каб паставіць подпіс пад дакументам, а сачыць, як ён працуе, абараняць інтарэсы работнікаў, кантраляваць выкананне службовых абавязкаў.
Дарэчы, беларускія прафсаюзы распрацавалі і ўнеслі на разгляд урада больш за 40 прапаноў па дапаўненням у праект закона па змяненні Працоўнага кодэкса.
Па-ранейшаму актуальная задача – рост прафсаюзных радоў, стварэнне новых пярвічак, у тым ліку і на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці. Застаецца адкрытым пытанне па заключэнні такога пагаднення ў ЗАТ «Белпрампрыбор» і ЗТАА «БелДан».
– Якая праграма да Свята працы чакае землякоў сёлета?
– Запрашаю ўсіх 1 мая ў гарадскі парк адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча. Тут адбудзецца ўшанаванне лепшых працаўнікоў. Самадзейныя артысты і калектывы пад-рыхтавалі канцэртную праграму, будуць працаваць гандлёвыя рады. Прыходзьце, не пашкадуеце – добры настрой гарантаваны! Пачатак мерапрыемства ў 16 гадзін.
Гутарыла Галіна КАНЬКО.

Шаноўныя землякі!
Прыміце віншаванні са Святам працы. Ідэі 1 Мая аб’ядноўваюць людзей розных прафесій і пакаленняў.
Няхай ваша жыццё напоўніцца цікавымі падзеямі, смелымі задумкамі і планамі, а праца будзе ў радасць, натхняе на новыя здабыткі. Пажаданні моцнага здароўя, удачы, упэўненасці ў сваіх сілах, шчасця, міру і дабрабыту ўсім вам, паважаныя жыхары Ляхавіччыны!
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *