Адкрыта ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ ў Беларусі»

Выстаўка праходзіць з 3 па 5 мая. У ёй прымаюць удзел больш за 50 экспанентаў, якія прадстаўляюць каля 400 сродкаў масавай інфармацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Кітая, Турцыі і іншых краін. Упершыню будуць прадстаўлены СМІ з Салехарда Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Экспазіцыйная плошча выстаўкі — больш за 1 тыс. кв. м.
Выстаўка «СМІ ў Беларусі» адлюстроўвае ўвесь спектр інфармацыйнай прасторы краіны. Яе ўдзельнікі — друкаваныя і аўдыявізуальныя рэспубліканскія і рэгіянальныя СМІ, інтэрнэт-рэсурсы, інфармацыйныя агенцтвы, аператары і дыстрыб’ютары кабельнага тэлебачання, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі, выдавецтвы.

БЕЛТА

Сярод друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў экспазіцыі «СМІ Брэстчыны» і наша раённая газета «Ляхавіцкі веснік».

Фота БЕЛТА

Фота Наталлі ПЕРАПЕЧКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *