Шаноўныя землякі!

9 мая – адна з самых галоўных дат у нашым календары. Дзень Перамогі – свята, якое даўно і па праве стала агульнанародным. Прыміце шчырыя віншаванні з гэтай урачыстай нагоды і пажаданні быць дастойнымі нашчадкамі сваіх гераічных дзядоў і прадзедаў.
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай!
Вы зрабілі ўсё магчымае і немагчымае, каб адваяваць і пакінуць нам у спадчыну мір – самую галоўную каштоўнасць на Зямлі. Зберагчы яго – важная задача для ўсіх наступных пакаленняў.
Жадаю мірнага неба над галавой і шчасця ў кожным доме, плённай працы на кожным працоўным месцы – на карысць свайго прадпрыемства, сваёй малой радзімы і нашай Беларусі.
Леанід ЦУПРЫК,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *