Біялагічна актыўныя дабаўкі ад РУП «Экзон»

Паводле сучасных навуковых уяўленняў, для нармальнай жыццядзейнасці чалавека неабходна прысутнасць разнастайных прыродных біялагічна актыўных рэчываў, якія пэўным чынам уплываюць на працяканне абменных працэсаў у арганізме. Пры іх адсутнасці назіраюцца паталагічныя змены ў розных органах і тканках. У той жа час, пры некаторых захворваннях адзначаюцца парушэнні абменнага працэсу, для карэкцыі якіх неабходна дадатковае ўвядзенне тых або іншых рэчываў. І ў гэтым плане лячэнне пры дапамозе лекавых раслін (фітатэрапія) з’яўляецца ўнікальным, высокаэфектыўным і адначасова найбольш ашчадным метадам лячэння. Ведаючы біяхімічныя змены ў арганізме пры тых або іншых захворваннях і хімічны састаў лекавых раслін, мы можам штучна ўводзіць адны біялагічна актыўныя рэчывы і, наадварот, абмяжоўваць паступленне іншых, тым самым “адладжваючы”

Штучнае ўвядзенне біялагічна актыўных рэчываў у арганізм лёгка атрымліваецца з прадукцыяй РУП “Экзон” (г. Драгічын). Прадпрыемства выпускае розныя віды біялагічна актыўных дабавак. Пазнаёмімся з імі крыху больш падрабязна.
“Шыпавіт” (сіроп мацярдушкі, лакрычніку, лафанту і шыпшыны або сіроп мацярдушкі, лакрычніку і шыпшыны) прымяняецца як агульнаўмацавальны сродак пры прастудных захворваннях, павышанай стамляльнасці, інтэнсіўных разумовых і фізічных нагрузках.
“Палессе” №1 (сіроп “рабіна-драсён-лён”) – натуральны сродак з лекавых раслін, які валодае агульнаўмацавальным і ахоўным дзеяннем. Ужываецца пры недахопе вітамінаў, для павышэння супраціўляльнасці арганізма інфекцыйным, прастудным захворванням, адмоўнаму ўплыву негатыўных экалагічных фактараў, для нармалізацыі работы страўнікава-кішачнага тракта.
“Палессе” № 2 (сіроп “мацярдушка-мята-рамонак”) валодае супрацьстрэсавым і танізуючым дзеяннем. Ужываецца для ўзмацнення агульнага жыццёвага тонусу і ахоўных сіл арганізма, як агульнаўмацавальны сродак пры стамляльнасці, у перыяд выздараўлення.
“Палессе” № 4 (сіроп “шалфей-святаяннік-мята”) утрымлівае актыўныя кампаненты, якія валодаюць агульнаўмацавальным і агульнатанізую-чым дзеяннем. Рэкамендуецца для павышэння супраціўляльнасці арга-нізма да інфекцыйных і прастудных захворванняў, узмацнення агульнага жыццёвага тонусу і ахоўных сіл арганізма, для нармалізацыі работы страўнікава-кішачнага тракта.
“Палессе” № 5 (сіроп “глог” на фруктозе) умацоўвае арганізм, паляпшае кровазварот і работу сэрца, аказвае заспакаяльнае дзеянне. Рэкамендуецца пры стомленасці, нервовым знясіленні, для нармалізацыі сну, паляпшэння абмену рэчываў, пры цукровым дыябеце.
“Палессе” № 6 (сіроп “фруктозны з шыпшынай”) будзе карысным пры прастудных захворваннях, павышанай стамляльнасці, інтэнсіўных разумовых і фізічных нагрузках, для паляпшэння абмену рэчываў. Можа ўжывацца хворымі на цукровы дыябет.
Сіроп шыпшыны з рабінай звычайнай – вітамінізаваны прадукт, прыгатаваны з натуральных пладоў. Прымяняецца як агульнаўмацавальны сродак для аздараўлення арганізма.
“Фітапалессе – антыаксідант” № 2 (канцэнтраваны напітак “скрыпень-шыпшына-меліса”) – натуральны прадукт з раслінных экстрактаў, якія валодаюць высокай антыаксідантнай актыўнасцю. Ужываецца пры прастудных захворваннях, павышанай стамляльнасці, інтэнсіўных псіхалагічных нагрузках. У скла-дзе прадукту замест цукру выкарыстоўваецца нізкакаларыйны натуральны падсалоджвальнік – канцэнтраваны экстракт стэвіі, які валодае антымікробным і антыаксідантным дзеяннем.
“Шыпшына” (масла шыпшыны) – натуральнае масла з пладоў шыпшыны. Рэкамендуецца для прафілактыкі недахопу вітамінаў А і Е, якія з’яўляюцца антыаксідантамі і запавольваюць працэсы старэння, неабходныя для функцыянавання органаў зроку, скурнага покрыва, слізістых абалонак, мышачнай сістэмы.
Спажывайце, калі ласка, прадукцыю РУП “Экзон” (яе, дарэчы, можна набыць і ў Ляхавіцкай ЦРА № 56), лепш за ўсё у прафілактычных мэтах і ніколі не хварэйце!
Таццяна САЛОДКАЯ, намеснік загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі № 56.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *