У чарзе за цялушкай

Выкарыстана ілюстрацыя

Праект «Доўгая карова» – адзін з пераможцаў конкурсу мясцовых ініцыятыў, што стартаваў у межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» – прайшоў у Ляхавіцкім раёне ўжо некалькі этапаў. Гэта і сельскія сходы, на якіх прадстаўнікі Брэсцкага аграпрамысловага саюза і фермерскай гаспадаркі «ЛагуЦін» расказалі пра мэту ініцыяванага імі праекта, яго фінансаванне, перспектывы для насельніцтва, і выязная вучоба, напрыклад, у Столінскі раён, і вучоба-трэнінг для будучых гаспадароў племянных цялушак. Але асноўнае пачалося восенню.
23 вяскоўцы (не толькі жыхары Ганчароўскага сельсавета) у свае прыватныя падвор’і бясплатна атрымалі цялушак ад фермерскай гаспадаркі.
Па словах старшыні Ганчароўскага сельвыканкама Уладзіміра Плескацэвіча, гэты праект вельмі актуальны, ён дае імпульс не толькі   для стварэння новых працоўных месцаў, але і для развіцця падсобнай гаспадаркі, што заўсёды была асновай вясковага дабрабыту. Калі першыя ўладальнікі бясплатных цялушак крыху асцярожнічалі, то потым адбою ад жадаючых заняцца прыватнай гаспадаркай не было: цялушачак усім не хапіла. Давядзецца чакаць прыплоду ад першынцаў «Доўгай каровы». Па ўмовах  першую народжаную ад падоранай каровы цялушачку неабходна перадаць у іншае падвор’е і таксама бясплатна.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *