У свежым нумары «Ляхавіцкага весніка»

У свежым нумары «ЛВ»  чытайце:

У Ляхавіцкім раёне паспелі травы. А гэта значыць — пачалася касавіца.

Сюрпрыз з дастаўкай у поле. У Ляхавіцкім раёне лепшыя механізатары, якія вызначыліся на пасяўной, атрымалі падзякі і падарункі прама на рабочых месцах.

Аптэка для душы. Творчы праект «ЛВ» і цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. «Дарога дадому».  У  нашага таленавітага земляка Алеся Бадака свая крыніца творчай энергіі. Менавіта адтуль і з’яўляюцца гэтыя сюжэты, што так і вабяць хутчэй паглыбіцца ў кнігу.  З любоўю, самымі шчырымі пачуццямі Алесь Мікалаевіч гаворыць пра сваю малую радзіму, пра зямлю, з якой непарыўна звязана яго творчасць. «Правільнае месца — яблыневы сад«. У гімназію на паэтычную гадзіну завітаў Алесь Бадак — пісьменнік, паэт, чалавек, які вельмі тонка адчувае творчасць, жыве ёй.

Свая справа. «Стала бытоўка прадпрымальнай».

Аб’ектыўны аб’ектыў. «Рознаполюсны падыход«. Не ўсе клапоцяцца пра парадак і эстэтыку так шчыра, зацікаўлена і вынікова, як па гэтым адрасе. Давайце пройдземся па райцэнтры.  І шмат яшчэ навін, карыснай і цікавай інфармацыі  чытайце на старонках газеты «ЛВ»


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *