Ад іх залежыць надвор’е ў доме

І па размаху работ, і па колькасці працаўнікоў участак «Кацельная гаспадарка» Ляхавіцкай ЖКГ — самы значны. 200 чалавек аб’яднаны адной задачай — стварыць цяпло і ўтульнасць у дамах і кватэрах гараджан і вяскоўцаў, цэнтралізавана забяспечыць гарачай вадой. У распараджэнні гаспадаркі 25 кацельняў, з іх 7 — газавыя, якія, дарэчы, працуюць круглы год, і 18 — на мясцовых відах паліва. Заўсёды ў поўнай баявой гатоўнасці брыгада рамонтнікаў, якая абслугоўвае каля 70 кіламетраў цепласетак.

Вясна і лета — самы час, каб правесці прафілактычнае абслугоўванне трасы і рамонтныя работы, нарыхтаваць дастаткова дроў і торфабрыкету.

Яшчэ адна  важная задача  — замена цепласетак на  ўчастках трасы. Як толькі закончыўся ацяпляльны сезон, майстар Аляксандр Новікаў і яго брыгада ў складзе 6 чалавек прыступілі да ўкладкі трубаў у райцэнтры. Яшчэ 8 чалавек пад кіраўніцтвам майстра Генадзія Юрлевіча вядуць цеплатрасу ў вёсцы Востраў.

Рыхтуй сані летам. Іменна па гэтым прынцыпе арганізавана работа ўчастка, што і ўплывае на яе выніковасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *