Градус сенажу. Першы ўкос траў завершаны ў большасці гаспадарак Ляхавіцкага раёна

Першы ўкос траў завершаны ў большасці гаспадарак раёна. Па словах выконваючага абавязкі начальніка райсельгасхарчу Ігара Яварчука, ужо заўтра гэты этап зялёнага жніва ў раёне будзе закрыты.
Акрамя аграрыяў, на палях амаль штодня можна было ўбачыць і супрацоўнікаў райветстанцыі, якія правяралі якасць нарыхтоўваемых кармоў. Ветурач хімік-таксіколаг Алеся Канцэлярчык (на здымку) расказала, што з пачатку ўборкі траў кантрольныя замеры з узяццем проб праве-дзены ва ўсіх гаспадарках па некалькі разоў. Пад кантро- лем – вільготнасць і тэмпература. Калі не сачыць за гэтымі паказчыкамі, кармы незваротна сапсуюцца.
Як паказалі вынікі замераў, лепшая якасць кармоў у ААТ «Жарабковічы», ЗАТ «Белпрампрыбор», ДП «Нача», СВК «Ляхавіцкі». Куды горш з гэтым пытаннем у ААТ «Шлях новы», КСУП «Тальмінавічы».
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *