Работнікі Ляхавіцкага РАНС узнагароджаны за добрасумленную працу

За бездакорную службу, добрасумленную працу па ахове і абароне ад надзвычайных сітуацый жыцця і здароўя людзей, народнага набытку і ў сувязі са святкаваннем Дня пажарнай службы Беларусі адзначаны шэраг работнікаў Ляхавіцкага РАНС.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 РАНС старшына ўнутранай службы Аляксандр БЕЛЯНОВІЧ;
Падзячныя пісьмы раённага выканаўчага камітэта накіраваны: вадзіцелю пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 РАНС старшыне ўнутранай службы Вадзіму ЦАРЫКУ;
старшаму інспектару групы справаводства РАНС Іне ХМЫЗ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначаны вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 РАНС старшы сяржант унутранай службы Віталій ЖУК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *