Апошні заплыў. У Ляхавіцкім раёне патануў чалавек

У нядзелю вечарам  на рацэ Шчара, што ў аграгарадку Дарава, патануў 61-гадовы мужчына.

Жыхар Баранавічаў плаваў каля моста (там, дарэчы, купанне забаронена) і нечакана  пайшоў пад ваду. Людзі кінуліся яму на дапамогу, падаспеў матрос-выратавальнік, які нясе там вахту.  Сярод адпачываючых аказаліся медыкі. Але і іх намаганні, і “хуткай” былі  дарэмнымі – пенсіянер памёр. Праводзіцца праверка, для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці назначана судова-медыцынская экспертыза.

Па папярэдняй інфармацыі, жыхар Баранавічаў быў нецвярозы.

Марыя Цітко, старшыня раённай арганізацыі Асвод.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *