«ЛВ» аб’яўляе фотаконкурс «Мой ураджай — самы лепшы!»

Радасць, захапленне, нават гонар адчувае садавод-агароднік, калі збірае ўраджай. Каб ён  парадаваў, трэба прыкласці намаганні.  І няхай гэта шэсць сотак, ці дзве,  радасць ад вырашчанага не змяншаецца, калі нешта ўдалося. Мусіць на самым маленькім кавалачку зямлі разам з садавінай-агароднінай можна атрымаць феерычныя эмоцыі.

Калі ў вас ёсць ураджайныя кадры, то вам да нас.  «Ляхавіцкі веснік» аб’яўляе конкурс «Мой ураджай — самы лепшы!». Дасылайце фотаздымкі  з  памідорамі, агуркамі і гарбузамі, хваліцеся ягадамі, яблыкамі, слівамі і грушамі і г.д. на электронны адрас газеты lves24okt@gmail.com, у групы ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте,  Інстаграм,   Аднакласнікі, у вайбер.   Пераможцу вызначыце вы самі: чый фотаздымак набярэ больш лайкаў,   той і атрымае прыз ад рэдакцыі. 

Лепшыя кадры будуць надрукаваны на старонках газеты.  Стаць пераможцай з «ЛВ» вельмі проста! Конкурс будзе доўжыцца напрацягу жніўня-верасня, і 1 кастрычніка «ЛВ» падвядзе яго вынікі.

ЗАПРАШАЕМ УСІХ ДА ЎДЗЕЛУ!


УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ:

Фота даслаў Юрый Грынь

Наш першы ўраджай. На фота Іван Бурак

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *