Адкрытая вакансія

Днямі ў Ганчароўскім сельвыканкаме прайшло чарговае выязное пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва. Калегіяльны орган створаны яшчэ ў красавіку рашэннем райвыканкама ў мэтах рэалізацыі Дэкрэта №3 «Аб садзеянні занятасці насельніцтва». Сярод напрамкаў яго работы – аказанне кансультацыйнай, метадычнай і прававой дапамогі па пытаннях працаўладкавання і самазанятасці.
Пасяджэнні праходзяць не радзей двух разоў на месяц. Кожны першы панядзелак – у райцэнтры. У раскладзе абавязковае тлумачэнне палажэнняў дэкрэта, магчымасці ажыццяўлення дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніцтва (рамесніцтва, аграэкатурызм і іншае), падбор вакансій, высвятленне прычын беспрацоўя.
6 жніўня пасяджэнне камісіі праходзіла ў райвыканкаме. Па яго выніках тры грамадзяніна накіраваны для працаўладкавання. Некаторыя з запрошаных заняты вядзеннем асабістай падсобнай гаспадаркі, хтосьці выказаў жаданне самастойна вызначыцца з месцам работы.
За першае паўгоддзе ўпраўленне па працы, занятасці і абароне райвыканкама аказала садзеянне ў працаўладкаванні 174 грамадзянам, у тым ліку 78 беспрацоўным, накіравала на прафнавучанне і перанавучанне чатырох. За шэсць месяцаў у раёне створана 35 новых рабочых месцаў.
Графік работы камісіі размешчаны на сайце райвыканкама. Штодзень (акрамя выхадных) з 11 да 13 гадзін па нумары 2-36-36 тэлефоннай лініі «актыў-нае працаўладкаванне» можна атрымаць адпаведную кансультацыю.
Наступнае пасяджэнне пройдзе 20 жніўня ў Альхоўскім сельсавеце, а 3 верасня – у райцэнтры.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *