Пачынаць з роднага

Напэўна, падарожнічаць – самае класнае хобі на свеце. Нават непрацяг-лы знаёмы маршрут можа ператварыцца ў запамінальную вандроўку. А на сваёй малой радзіме, аказваецца, столькі цікавага, неверагоднага, унікальнага. І ў гэтым упэўнены ветэраны педагагічнай працы Ляхавіцкага раёна.

З лёгкасцю яны падтрымаюць любы праект, прымуць удзел у карыснай акцыі, больш таго, стануць яе ініцыятарамі. А што ўжо казаць пра экскурсіі! Толькі «за» наматаць кіламетры ў любым накірунку. Чарговая кропка іх цікавас- ці – крывошынская зямля. Багатая, жыццярадасная і сучасная. Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі мясцовай школы Аліна Дыдышка (некалі ўзначальвала гэту ўстанову адука- цыі) – тут свой чалавек, вёску ведае ад «а» да «я», а значыць і поспех экскурсіі прадвызначаны.
Пабывалі ў сельвыканкаме і ў тутэйшай царкве, пазнаёміліся з супрацоўнікамі вясковай амбулаторыі, адным словам, прайшліся па мясцовай інфраструктуры. І, канешне, завіталі ў Дом культуры, дзе іх, як і належыць, сустрэлі гучна і ветліва – з песнямі і танцамі.
Яшчэ адна кропка на маршруце – школа. Тутэйшы школьны музей сапраўды можа ганарыцца каштоўнасцю сабранага матэрыялу – у дэталях, падзеях, асобах, успамінах тут паказана гісторыя крывошынскай зямлі.
Былі рады і дзетсадаўцы – сваю шчырасць, сонечны настрой, дзіцячую непасрэднасць яны ўвасобілі ў мілых сувенірах, што ўручылі гасцям.
«Чайка» – гэта не толькі летняя мара гарэз, гэта яшчэ намаганні і жаданне педагогаў ажыццявіць яе. Для ветэранаў-настаўнікаў, асабліва для колішняга дырэктара летніка Надзеі Патапчык, з ім звязаны самыя цёплыя, душэўныя ўспаміны. Многае тут змянілася, і гэта класна, заўважылі ветэраны. Але як і раней сюды спяшаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, любяць «Чайку» – а гэта класна ўдвая.
Экскурсійны дзень завяршыўся яшчэ адной прыемнай віншавальнай місіяй. Сардэчныя пажаданні ад калег з юбілеем прымала Заслужаны настаўнік БССР, былы дырэктар Русінавіцкай школы Леаніда Рачкоўская.
… Чарговая сустрэча савета ветэранаў педагагічнай працы і райкама прафсаюза. Ветэраны дзеляцца ўражаннямі ад паездкі, пераглядаюць фотаздымкі і выбіраюць, які наступны куточак малой радзімы наведаюць.
Дарэчы, у гэтай ветэранскай арганізацыі – кадравыя перамены. Кацярына Легеда, якая шмат гадоў яе ўзначальвала, перадала руль кіравання Таццяне Петух.
Маргарыта КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *