Адшукваецца  першакурсніца Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа

 

 

 

Фото ПСО «Ангел»

У  Ляхавіцкі РАУС звярнуўся  айчым  навучэнкі 1 курса  аграрнага каледжа з заявай, што яго непаўналетняя  падчарыца пайшла з інтэрната ўстановы і дагэтуль  яе месцазнаходжанне невядома .

Па даным факце РАСК узбудзіў крымінальную справу. Вядуцца следча-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні месца знаходжання 16-гадовай дзяўчыны.

Вядома, што яна неаднойчы ўцякала з дому па месцы жыхарства ў Салігорску.

На выгляд бяглянцы 16-17 гадоў, рост 160 см, сярэдняга целаскладу, блакітныя вочы,  валасы да плячэй . Была апранутая ў чорныя джынсы, шэрую вятроўку, чорныя красоўкі з белымі ўстаўкамі. На левым перадплеччы татуіроўка з выявай сімвала інь-янь.

 

Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *