Дарожная карта.У апошні дзень кастрычніка аўтамабілісты і дарожнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята

Васілій Гаўрыленя ў дарожнай справе амаль чатыры дзесяцігоддзі, два з якіх – у ДЭУ-24. Сляды яго працы бачны і зімой, і летам. На трактары МТЗ-82 аднолькава старанна ачышчае ад снегу і ад пяску аўтадарогі Баранавічы-Ляхавічы, Клецк-Ляхавічы, пад’езд да горада, віртуозна выкручвае «шчотку» каля «кішэняў» аўтобусных прыпынкаў, шчыруе і падчас асфальтна-ямачнага рамонту. Кіраўніцтва ДЭУ-24 у адрас гэтага работніка не шкадуе добрых слоў: і адказны, і працавіты, і вельмі надзейны. Тэхніку заўсёды ўтрымлівае ў спраўным стане, трэба – разбярэ па вінціках і без праблем збярэ. Прафесіянал якіх пашукаць!
За дзень ад аўтастанцыі «Ляхавічы» адыходзяць больш за 20 аўтобусаў па розных маршрутах і напрамках – па раёне і за яго межы. Кожнаму пасажыру патрэбен квіток на праезд. Білетны касір Аляксандра Лазоўская іх за дзень рэалізуе не менш за паўтысячы. Да таго, у касе аўтастанцыі папярэдне можна набыць білеты да Варшавы, Беластока, Вільнюса. Уважлівая да кліентаў білетны касір, стараецца «злавіць» іх настрой, хутка абслужыць, расказаць пры неабходнасці расклад аўтобусаў. За дзевяць гадоў у Аляксандры Яўгеньеўны за бездакорную працу толькі падзякі. А шчырая ўсмешка і прыветлівасць – яе фірменны знак.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Аляксандра Лазоўская

Васілій Гаўрыленя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *