Белы кій: убачыць і дапамагчы

Белы кій у руках – рэч пазнавальная і мае вельмі канкрэтнае значэнне. Па гэтым прадмеце можна беспамылкова вызначыць чалавека, які дрэнна бачыць ці не бачыць нао-гул. Штогод з 15 кастрычніка па 15 лістапада ў Беларусі праходзіць месячнік «Чалавек з белым кіем». Яго мэта –  нагадаць усім, што людзям, якія часткова або поўнасцю страцілі зрок, часам вельмі патрэбны ўвага і дапамога.

Каб зрабіць штодзённыя клопаты людзей з інваліднасцю па зроку больш зручнымі, праўленне раённай арганізацыі БелТіЗ у супрацоўніцтве з установай рэабілітацыі «Цэнтр паспяховага чалавека» ў межах рэалізацыі праекта «Больш свабоды: навігацыйныя сістэмы для людзей з інваліднасцю» праводзіць апытанне пра неабходнасць абсталявання сацыяльных аб’ектаў моўнымі электроннымі сігналізатарамі з дыстанцыйным кіраваннем. Інваліды па зроку могуць звяртацца са сваімі прапановамі па тэлефоне МТС 8029-886-91-33 (Алена Якаўлеўна).
Алена ПІШЧ,
старшыня раённай арганізацыі БелТіЗ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *