Да вас прыйдуць рэгістратары. Чарговы перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь пройдзе ў 2019 годзе. Ён будзе праводзіцца 27 дзён – з 4 па 30 кастрычніка

Атрыманыя даныя стануць асноўнай крыніцай фарміравання інфармацыйных рэсурсаў, якія тычацца колькасці і структуры насельніцтва ў спалучэнні з сацыяльна-эканамічнымі характарыстыкамі, нацыянальным і моўным складам насельніцтва, яго адукацыйным узроўнем. Сёння гэта адзіная крыніца інфармацыі пра сем’і і хатнія гаспадаркі, іх колькасць, склад і жыллёвыя ўмовы, у якіх яны пражывалі на дату перапісу.
Правядзенню перапісу папярэднічаюць падрыхтоўчыя мерапрыемствы, адным з якіх з’яўляецца складанне спісаў дамоў і памяшканняў у іх у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах, колькасць насельніцтва якіх перавышае 3 тысячы чалавек. У Брэсцкай вобласці гэта 31 населены пункт. З 6 па 30 лістапада 2018 г. будзе праводзіцца суцэльны абход тэрыторыі з мэтай удакладнення пераліку і характарыстык усіх будынкаў, у якіх пражывае або можа пражываць насельніцтва.
У ходзе падрыхтоўкі да правядзення перапісу тэрыторыя краіны дзеліцца на рэгістратарскія ўчасткі з улікам сярэдняй нормы нагрузкі на аднаго рэгістратара 700 дамоў, якая можа быць дыферэнцыравана ў залежнасці ад характару забудовы і размяшчэння кварталаў (масіваў). За кожным рэгістратарскім участкам замацоўваецца рэгістратар.
У іх якасці прыцяваюцца работнікі жыллёва-камунальных службаў. Усяго ў Брэсцкай вобласці будуць працаваць 164 рэгістратары, у Ляхавічах – 4.
Праверка адраснай гаспадаркі будзе ажыццяўляцца з дапамогай планшэтных камп’ютараў, на якія ўстанаўліваецца спецыяльнае праграмнае забеспячэнне.
Кожны рэгістратар павінен мець адпаведнае пасведчанне.
Для паспяховай і больш аператыўнай работы рэгістратара вельмі важна, каб кожны дом меў нумарны знак і шыльду з назвай вуліцы. Таму яшчэ раз звяртаемся да грамадзян з просьбай пазначыць дамы, якія ім належаць.
Спадзяёмся на разуменне грамадзянамі важнасці і неабходнасці праводзімага мерапрыемства.
Аддзел статыстыкі Ляхавіцкага раёна.

Інфаграфіка БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *