Здаровая акцыя. У Ляхавічах праходзіла прафілактычная акцыя “Папярэдзь хваробу — выберы жыццё!”

14-15 лістапада ў паліклініцы праходзіла медыцынская акцыя «Папярэдзь хваробу – выберы жыццё!», накіраваная на прафілактыку і ранняе выяўленне анкалагічных захворванняў. Кожны жадаючы мог пракансультавацца і абследавацца ў спецыялістаў Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера, абласнога эндакрыналагічнага дыспансера, абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, якія вялі прыём у Ляхавіцкай паліклініцы. Начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі, галоўны ўрач Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера Руслан Лук’яноўскі, галоўны ўрач Брэсцкага абласнога эндакрыналагічнага дыспансера Артур Грыгаровіч, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці Алена Ільяшава пацікавіліся ходам акцыі і сустрэліся з ляхавіцкімі медыкамі.
У дзень старту прафілактычнага праекта яго ўдзельнікамі сталі 240 нашых землякоў.
Больш падрабязна – у адным з наступных нумароў «ЛВ».
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фотарэпартаж аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *