Шчаслівыя 18 дзён на “Таямнічым востраве”

Сёлета мне пашанцавала — я трапіла ў «Чайку»    на 2-ю змену. Чаму пашанцавала? Усё вельмі проста — мы, рабяты, разам з важатымі адкрывалі тайны «Таямнічага вострава» (менавіта так называлася змена). Пераадольваючы перашкоды і выпрабаванні, знайшлі «Скарбы нацыі» — а гэта нішто іншае  як сяброўства, прыемныя ўспаміны, поспех, узаемаразуменне, падтрымка, актыўнасць, творчасць, настойлівасць, лідарства. Штодзённа мы падарожнічалі і адкрывалі  для сябе ўсё новыя і новыя скарбы ў  выглядзе ведаў, знаёмстваў, уражанняў.

А колькі цікавых мерапрыемстваў прайшло за змену! Мне і маім сябрам асабліва запомніліся  ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падарожжа ў Купальскую ноч, водна-спартыўныя спаборніцтвы, сустрэча з айцом Уладзімірам, ваенна-спартыўная  гульня «Зарніца», малыя алімпійскія гульні, дыскатэкі. Ні з чым не параўнаць уражанні, якія засталіся пасля  запамінальнай экскурсіі ў Нясвіж.

Кожны дзень у лагеры быў добрым і цікавым. Заўсёды побач з намі былі мудрыя, поўныя новых ідэй педагогі на чале з вопытным і вельмі добразычлівым начальнікам лагера Надзеяй Патапчык, старшым выхавальнікам  Вольгай Прыхач, педагогам-арганізатарам Наталляй Хлапянік,  энергічныя і  таленавітыя   музычны кіраўнік Аляксандр Жукоўскі і інструктар па фізкультурна-аздараўленчай рабоце Валерый Каспяровіч, клапатлівыя медыцынскія работнікі і повары. Мы ў захапленні былі ад выхавальніка нашага атрада Кацярыны Жукоўскай.

Ад імя ўсіх рабят, якія адпачывалі ў    2-й змене, вялікі і шчыры дзякуй за незабыўныя дні.  І вельмі спадзяёмся на    сустрэчу наступным летам.

Наталля ПІШЧ,
вучаніца СШ №1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *