ЗАТ «Белпрампрыбор». З малочным ухілам

Намеснік дырэктара Андрэй Вараб’ёў (злева), асемянатар Аляксандр Кожан,  загадчыца МТФ «Галаўнінцы» Галіна Дубовік.

У гэтага сельгаспрадпрыемства ладзяцца справы і ў раслінаводстве, і ў корманарыхтоўках. Але найбольш сур’ёзны крок наперад за апошнія некалькі гадоў ЗАТ «Белпрампрыбор», безумоўна, зрабіла ў развіцці малочнай жывёлагадоўлі.

Не першы год тут усё малако прадаюць на перапрацоўку гатункам экстра. Менавіта ў гэтай гаспадарцы і самая высокая яго таварнасць – 94 працэнты. У параўнанні з мінулым годам пагалоўе БРЖ вырасла амаль на чвэрць, істотна дабавіў у вазе валавы надой (плюс склаў 20 працэнтаў). А тутэйшыя даяркі даўно «наступаюць на пяткі» калегам – прызнаным асам малочнай справы: ад кожнай рагулі за 10 месяцаў надаілі 6458 кілаграмаў малака.
Наогул, «Белпрампрыбор» – адна з трох гаспадарак раёна, якія сёлета павялічылі аб’ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі, нягледзячы на ўсе суб’ектыўныя і аб’ектыўныя фактары, на якія спасылаюцца іншыя. А для гэтага, не сакрэт, трэба папрацаваць.
За кожнай лічбай – парадак, дакладнасць, стараннасць, дысцыплінаванасць і канкрэтныя людзі – працавітыя, адказныя, прафесіяналы сваёй справы. Намеснік кіраўніка гаспадаркі Андрэй Вараб’ёў адзначае, што на агульны вынік шчыруюць усе без выключэння: жывёлаводы, хлебаробы, механізатары, спецыялісты. І, канешне, даяркі. А тон у рабоце калегам задаюць аператары машыннага даення Жанна Піліпчык і Марыя Адуева.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Аператары машыннага даення Фёдар Адуеў і Марына Чарэдник

Інжынер Леанід Максімчык, механізатар
Аляксандр Дубіна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *