З узнагародай!

З нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК – шэраг нашых землякоў адзначаны ўзнагародамі за плённую працу, прафесіяналізм і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.
Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь аб’яўлена трактарысту-машыністу ДП «Нача» Эдуарду Чалядку.
Граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны галоўны заатэхнік ДП «Нача» Георгій СЯРГЕЙЧЫК;
Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў – загадчык малочнатаварнай фермы «Русінавічы» СВК «Ляхавіцкі» Эдуард ШЭПЕТ.
Пісьмо падзякі аблвыканкама накіравана трактарысту-машыністу КСУП «Востраў-Агра» Віктару ЗУБІКУ.
Дыпломам абласнога выканаўчага камітэта ўзна-гароджаны Анатолій Петух з ААТ «Жарабковічы», які заняў трэцяе месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых кармоў у 2018 годзе сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія перавозілі травяністыя кармы ад кормаўборачных камбайнаў і машын.
Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харча-ванні аблвыканкама адзначана аператар машыннага даення ААТ «Жарабковічы» Людміла КУДЗІН.
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: трактарыст-машыніст ААТ «Шлях новы» Міхаіл БАНКЕВІЧ, аператар машыннага даення СВК «Ляхавіцкі» Ірына БОЛТУЦЬ, брыгадзір малочнатаварнай фермы «Сваятычы» ААТ «Жарабковічы» Тэрэза НЕСЦЯРОВІЧ;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – трактарыст-машыніст ААТ «Жарабковічы» Міхаіл СОБАЛЬ, начальнік сельскагаспадарчага ўчастка ААТ «Шлях новы» Аляксандр ПАЖОГА, аператар машыннага даення ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» Віталій ЦІСЕЛЬСКІ.
Падзячнае пісьмо Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адрасавана: трактарысту-машыністу аддзялення «Галаўнінцы» ЗАТ «Белпрампрыбор» Аляксандру ДУБІНЕ, кантралёру харчовай прадукцыі СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Таццяне ЖЭРКА, вадзіцелю ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Аляксандру ГАЛІЦКАМУ, трактарысту-машыністу Ляхавіцкага ПМС Сяргею КЛІМОВІЧУ .
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў накіравана: аператару машыннага даення ААТ «Шлях новы» Валянціне ЗЕЙНАЛАВАЙ, трактарысту-машыністу СВК «Ляхавіцкі» Сяргею ШПАКУ, слесару Ляхавіцкай міжраённай ільнонасенстанцыі Андрэю ГУДЗІНОЎСКАМУ, інжынеру па працаёмкіх працэсах ЗАТ «Белпрампрыбор» Леаніду МАКСІМЧЫКУ, эканамісту СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Іне МАСЛОЎСКАЙ, загадчыку лабараторыі Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Арцёму КАЧАНАВУ.
Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза ўзнагароджаны старшыня Ляхавіцкага раённага аграпрамысловага саюза Мікалай ТАРЛЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *