Школа – тэрыторыя здароўя

Прайшоў абласны этап конкурсу сярод устаноў адукацыі на лепшую рэалізацыю міжведамаснага інфармацыйнага праекта «Школа – тэрыторыя здароўя». Удзел у ім узялі 17 работ з розных раёнаў Брэстчыны. Сярод галоўных мэт конкурсу – распаўсюджванне перадавога вопыту па стварэнні ў навучальных установах здароўезберагальных умоў для дзяцей і падлеткаў.
Прыемна, што сярод пераможцаў ёсць і ляхавіцкі адрас. У намінацыі «Школа здароўя» лепшым прызнаны Малагарадзішчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа. Вучэбна-педагагічны комплекс разам з пераможцамі ў іншых намінацыях прадставіць нашу вобласць на рэспубліканскім этапе праекта «Школа – тэрыторыя здароўя».
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *