Авария в Ляховичском районе: пострадал водитель

У мінулую сераду каля 21 гадзіны  на 16-ым кіламетры аўтадарогі   Баранавічы-Ляхавічы каля в. Ураджайная здарылася ДТЗ.

Ляхавічанін  на Audi A4  парушыў правілы абгону, не справіўся з кіраваннем,  машына з’ехала ў кювет і ўрэзалася  ў дрэва. Вадзіцель 1988 г.н. быў  дастаўлены для аказання меддапамогі  ў райбальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Дарэчы, папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель кіраваў транспартным сродкам, не маючы правоў  – быў пазбаўлена пасведчаня ў 2012 годзе.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.