Свята натхняе на добрыя справы. Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне каталіцкай канфесіі!

Ад усёй душы віншуем вас са святам Нараджэння Хрыстова!  Праз тысячагоддзі гэта падзея азарае святлом духоўнасці і веры, нясе радасць і надзею, аб’ядноўвае людзей у імкненні рабіць добрыя справы, натхняе на бескарыслівае служэнне блізкаму, усяляе ўпэўненасць у перамогу міру і дабра.

Няхай святло Ражджаства саграе вашы сэрцы цяплом і любоўю, напаўняе спакоем і ўтульнасцю вашы дамы, дапамагае станавіцца лепшымі і мудрэйшымі. Моцнага здароўя вам і вашым сем’ям, дабра і радасці, міру і любві!

Раённы выканаўчы камітэт.         Раённы Савет дэпутатаў.


Фото с сайта liveinternet.ru