Здаровая вучоба. У намінацыі «Лепшая школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя і рэалізуе мерапрыемствы па прафілактыцы парушэняў зроку і аздараўленні вучняў з міяпіяй» адзначаны Малагарадзішчанскі ДС-СШ Ляхавіцкага раёна

У Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Здароўезберажэнне дзяцей: праблемы, перспектывы рашэння і патэнцыял рэалізацыі». У праграме – лекцыі, пленарныя пасяджэнні, круглы стол, выставы. Таксама падведзены вынікі конкурсу сярод школ на лепшую рэалізацыю міжведамаснага інфармацыйнага праекта «Школа – тэрыторыя здароўя». Сярод пераможцаў прагучаў і ляхавіцкі адрас. У намінацыі «Лепшая школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя і рэалізуе мерапрыемствы па прафілактыцы парушэняў зроку і аздараўленні вучняў з міяпіяй» адзначаны Малагарадзішчанскі ДС-СШ. Дыплом атрымала дырэктар гэтай навучальнай установы Анжэла Яварчук.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота з сайта аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама