Акцыя «Нашы дзеці» ў Ляхавіцкім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

У суботу Дзед Мароз і Снягурка завіталі ў госці  да выхаванцаў  цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Танцы, гульні, вершы, карагоды – дзеці і дарослыя адправіліся ў навагодняе падарожжа. І якое ж свята без падарункаў!? Традыцыйная дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” даўно прыжылася ў гэтай установе адукацыі. Віншаванні і падарункі прымалі дзеці і педагогі ад раённага выканаўчага камітэта, аддзела па адукацыі і галіновага прафсаюза, РК ГА «Белая  Русь», РАСК, РАУС, ЦБП № 117 ААТ “ААБ Беларусбанк”, раённай арганізацыі Беларускага фонду міра, кафэ “Калі-ласка”, і іншых.

Фота Маргарыты КУХТА.