Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, вернікі беларускай праваслаўнай царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, вернікі беларускай праваслаўнай царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў,   якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня!
Сардэчна віншуем са светлым святам Нараджэння Хрыстова! Нязгасная сіла гэтай вялікай радасці збліжае ўсіх хрысціян, напаўняе сэрцы высокай духоўнасцю, верай, надзеяй і любоўю, заклікае быць міласэрнымі, жыць у міры і згодзе.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай радасць святых дзён Ражджаства суправаджае вас заўсёды, чыстыя памкненні нададуць новыя сілы для добрых спраў на карысць роднай зямлі.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.