За тыдзень да Перамогі

Вялікая Айчынная вайна нечаканым горам  уварвалася ў жыццё людзей, перакрэсліла  лёсы, раскідала па свеце родных. Тагачасная  гімнасцёрка, стары гадзіннік, франтавы дзённік , прабітая  біклажка ці зборнічак вершаў – усё, што нашчадкам засталося ад бацькі, брата,  сына, дачкі… У кожнай сям’і свая памяць і рэліквія. А тады, у апаленыя вайной  дні,  паштальёна чакалі з   заміраннем сэрца і глядзелі, што  той выцягне з вялікай сумкі – салдацкі трохвугольнік ці пахавальную…

Сёння гэтыя лісты –  сведкі  мінулых падзей, гістарычная каштоўнасць, даякой дакранаемся з хваляваннем і асцярожнасцю. У музеі, што знаходзіцца ў Свяціцкім Доме культуры, беражліва захоўваюць   франтавыя лісты  ад земляка Уладзіміра Курловіча да яго сям’і. Пажаўцелая і пацертая папера, выцвілае  ад часу чарніла… 

Працяг чытайце ў бліжэйшым нумары «ЛВ».

Рэдакцыя ўдзячна за прадастаўленыя матэрыялы заснавальніцы музея Веры Шыловіч і былому кіраўніку музея Ганне Маісеенка.

А можа ў вас, паважаныя наведвальнікі сайта,  маецца сямейная рэліквія з часоў Вялікай Айчыннай вайны ці гісторыя пра роднага чалавека ? Пішыце, калі ласка,  на адрас рэдакцыі  lves24okt@gmail.com. Усе гісторыі, фота будуць абавязкова змешчаны на сайце «ЛВ».