На прыпіску станавіся

Райвыканкам прыняў рашэнне «Аб прыпісцы грамадзян 2003 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Ляхавіцкага раёна»

Прыпіска праводзіцца ў студзені-красавіку  2019 года. Грамадзян 2003 года нараджэння, не прыпісаных ва ўстаноўленыя тэрміны, зноў выяўленых грамадзян пасля заканчэння прыпіскі, якія не прайшлі раней прыпіску, а таксама грамадзян, якія атрымалі (вярнулі) грамадзянства Рэспублікі Беларусь і належаць  першапачатковаму прыёму на воінскі ўлік, вырашана прыпісваць на працягу ўсяго года ўстаноўленым парадкам. Прыпіска ажыццяўляецца ў памяшканні паліклінікі Ляхавіцкай ЦРБ.
Грамадзянам, якія нарадзіліся з 1 студзеня па 31 снежня 2003 года, пражываюць па месцы рэгістрацыі на тэрыторыі раёна і не атрымалі павестку з’явіцца на прыпіску да прызыўнога ўчастка, а таксама грамадзянам старэйшага прызыўнога ўзросту, якія не прайшлі па розных прычынах прыпіску да прызыўнога ўчастка раней, неабходна з’явіцца ў адасобленую групу (Ляхавіцкага раёна) ваеннага камісарыята
г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў  (г. Ляхавічы, вул. Чкалава, д. 8) да 31 снежня  2019 года з дакументамі, якія сведчаць асобу.
Кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, павінны своечасова выдаваць грамадзянам неабходныя даведкі, дакументы, указаныя ў персанальных павестках, а таксама аб’ектыўныя характарыстыкі і прымаць меры да своечасовага апавяшчэння аб прыбыцці іх на прызыўны пункт.