Выявіць, выправіць, папярэдзіць

На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, у якой прыняў удзел намеснік старшыні КДК Рэспублікі Беларусь Васілій ГЕРАСІМАЎ, разгледжаны вынікі дзейнасці за 2018 год. Адзначана, што працягвалася работа па спыненні сістэмных парушэнняў заканадаўства, выяўленні адмоўных тэндэнцый у экано-міцы і сацыяльнай сферы.
Асноўная ўвага надавалася тым сферам, дзе выкарыстоўваюцца значныя бюджэтныя сродкі. Праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў адносінах 12 дзяржаўных праграм. Гэта дазволіла дабіцца большай выніковасці, скараціўшы за год больш чым у 2 разы колькасць праверак.
Узрасла колькасць мерапрыемстваў папераджальнага і прафілактычнага характару. Праведзены 132 маніторынгі па 110 найбольш важных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Падчас маніторынгаў абследаваны 934 аб’ёкты, падрыхтавана 370 рэкамендацый і прапаноў, з якіх 271 рэалізавана.
Сярод асноўных кантрольна-аналі-тычных мерапрыемстваў КДК можна выдзеліць наступныя: па пытаннях выяўлення дадатковых рэзерваў па зніжэнні затрат на жыллёва-камунальныя паслугі; забеспячэння якасці, бяспекі і збалансаванасці харчавання ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя вобласці; захавання патрабаванняў заканадаўства ў сферы дзяржаўных закупак, у тым ліку накіраваных на недапушчэнне неабгрунтаванага пасрэдніцтва; сітуацыі ў будаўнічым комплексе вобласці; абгрунтаванасці затрат, уключаных у сабекошт цеплавой і электрычнай энергіі арганізацыямі энергетыкі вобласці; санітарна-тэхнічнага стану аб’ектаў водазабес-пячэння і водаадвядзення ў сельскіх населеных пунктах рэгіёна. Акрамя таго, кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы датычылі пытанняў выканання патрабаванняў заканадаўства па арганізацыі правядзення меліяра-цыйных мерапрыемстваў, уліку і выкарыстання меліяраваных зямель, а таксама меліярацыйных сістэм; стану работы па скарачэнні колькасці незаселенага (пустуючага), старога і аварыйнага дзяржаўнага жыллёвага фонду; эфектыўнасці праводзімай мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі работы па скарачэнні колькасці незавершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач; выканання патрабаванняў заканадаўства пры пераўтварэнні сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў у акцыянерныя таварыствы; захаванасці і выбыцця буйной рагатай жывёлы. Праведзены комплексныя праверкі Жабінкаўскага і Івацэвіцкага райвыканкамаў, арганізацый раёнаў.
Асаблівая ўвага ўдзялялася зваротам грамадзян. У Камітэт у 2018 годзе паступілі 933 звароты.
У 2019 годзе новы імпульс павінна атрымаць работа КДК па кантролі за распараджэннем дзяржуласнасцю. Будуць праведзены маштабныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў галінах (сферах), дзе выкарыстоўваюцца значныя сумы бюджэтнага фінансавання, з пункту гледжання забеспячэння фінансавай дысцыпліны і захавання прынцыпаў аўдыту эфектыўнасці.
КДК Брэсцкай вобласці.