Галоўная работа на Зямлі

 – захоўваць сямейны ачаг, быць мамай і гаспадыняй, а яшчэ – профі на працы.  У нашых зямлячак гэта атрымліваецца выдатна

Мама ляхавічанкаНаталля Чарнышова
і тры яе сонейкі– Ульяна, Васіліса і Маша.c
Cваіх маленькіх гарэз выхавальніца дзіцячага садка
№ 1 г. Ляхавічы Анастасія Соц вучыць дабрыні, спагадзе і ўменню бачыць і ствараць прыгожае. Сённяшняя нагода для творчага занятку – падрыхтоўка падарункаў для мам і бабуль.
Хлопчыкі і дзяўчынкі стараюцца: малююць, выразаюць, клеяць. І ведаюць, што іх сюрпрыз будзе самым-самым. У гэтым пераканана і Анастасія Анатольеўна. Яна, дарэчы, таксама абавязкова павіншуе маму і сястру – сямейную педагагічную дынастыю.
Добры доктар, клапатлівы і сапраўдны прафесіянал –
гэта пра ветурача райветстанцыі Ірыну Швайко.
Што дапамагае ў няпрос-тай прафесіі? Ірына ўпэўнена: любоў да братоў нашых меншых і шчырае жаданне дапамагчы.
Дома Ірына – любімая жонка, самая-самая лепшая мамачка і цудоўная гаспадыня. А яшчэ яна па-майстэрску кіруе аўтамабілем і нават перамагла ў раённым конкурсе «Аўталэдзі».
У душы кожнай жанчыны павінна жыць вясна, лічыць брыгадзір малочнатаварнай фермы «Сакуны» ААТ «Шлях новы» Алена Анціпенка. Тады штодзень свеціць сонца, і настрой толькі радасны. Гэта вельмі дапамагае ў рабоце. Руплівая і старанная праца Алены ў мінулым годзе атрымала высокую адзнаку –
яе партрэт упрыгожыў раённую Галерэю славы.
Нашы зямлячкі дастойна нясуць службу ў пагонах. І ў афіцэрскім складзе РАУС ёсць абаяльная пяцёрка –
прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва паспяхова служаць у розных падраздзяленнях міліцыі: аддзяленнях па грамадзянстве і міграцыі, аховы правапарадку і прафілактыкі, ДАІ, крымінальна-выканаўчай інспекцыі.
Старшы лейтэнант міліцыі Юлія Ярашук – старшы інспектар групы кадраў РАУС. Філолаг па дыпломе знайшла сваё прызванне ў праваахоўных органах і пачынала з інспекцыі па справах непаўналетніх. Вось ужо шэсць гадоў яна з гонарам гаворыць: «Я міліцыянер!». Юліі вельмі пасуе міліцэйская форма, а жаночая зброя – абаяльнасць, шчырасць і ветлівая ўсмешка – сур’ёзна дапамагае ў рабоце.
Кветкі, пялёсткі казачнай прыгажосці ажываюць на сурвэтках жыхаркі Русінавічаў Ганны Жарскай. Вышывае іх з любоўю, мудрасцю і ад душы адорвае родных і сяброў. Яшчэ і аздобіць падарункі мярэжкай ці іншым узорам. Шмат гадоў яна адпрацавала швачкай, і ў свае амаль 97 з захапленнем працягвае займацца рукадзеллем: сцяжок за сцяжком з-пад яе рукі складаецца ў непаўторны, выразны і яскравы вышываны малюнак.
А яшчэ Ганна Іосіфаўна нераўнадушная чытачка прэсы і асабліва раёнкі.