Ляхавічанін Андрэй Цямчык у фінальным нацыянальным адборы на «Славянскі базар у Віцебску» заняў ганаровае пятае месца

У Оршы прайшоў заключны адборачны тур дарослага музычнага конкурсу XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Наш зямляк Андрэй Цямчык  набраў 166 балаў і заняў ганаровае пятае месца сярод дзесяці прэтэндэнтаў. Гэта вельмі добры вынік і ўдзел у фінале — сапраўдная перамога. Ад душы віншуем Андрэя і жадаем творчых поспехаў! 

Беларусь на «Славянскім базары» прадставіць мінчанін Іван Зданюк.

Фота Юрыя ГРЫНЯ.  Дырэктар раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Юрый  Грынь падтрымліваў Андрэя ў Оршы. Шчыры дзякуй яму за гэты фотарэпартаж.