У Ляхавічах падвялі вынікі раённага конкурсу сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

Падведзены вынікі раённага конкурсу ў дзвюх намінацыях сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам уручыў старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі.

Лепшым сельскім Саветам прызнаны Крывошынскі (старшыня Юрый Чаранкевіч). Сярод старастаў на першым месцы Людміла Сідорская, стараста аграгарадка Русінавічы, вёсак Гаслаўшчына і Жарскія, што ў Начаўскім сельсавеце, на другім і трэцім месцах адпаведна старасты Гайнінца (Ганчароўскі сельсавет) Іна Несцяровіч і Вялікай Лотвы (Навасёлкаўскі сельсавет) Мікалай Піліневіч.