Правільны прыклад. У Ляхавічах стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя “Будзь прыкладам свайму дзіцяці”


“Будзь прыкладам свайму дзіцяці” – так называецца рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая пачынаецца  27 сакавіка і прадоўжыцца да 5 красавіка. Яе мэта – папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. Не сакрэт, што малыя капіруюць паводзіны дарослых. Каб выхаваць у хлопчыкаў і дзяўчынак павагу да правілаў дарожнага руху, навучанне дарожнай культуры бацькі павінны пачаць як мага раней і самім. быць прыкладам. Тады пераход дарогі на зялёны колер светлафора і толькі па зебры, наяўнасць флікера стануць ладам жыцця.
Падчас акцыі супрацоўнікі АДАІ асаблівую ўвагу надаюць інфармацыйна-растлумачальнай рабоце з дарослымі: наведаюць працоўныя калектывы, нагадаюць аб правілах перавозкі дзяцей, прычыны і наступствы дарожнага траўматызму. Сярод важных тэм і веласіпедныя прагулкі рабят. Міліцыянеры не абмінуць і правіла карыстання двухкалёсным транспартам. Супрацоўнікі АДАІ будуць дзяжурыць каля ўстаноў адукацыі, праводзяць гутаркі з школьнікамі пра дарожную бяспеку.
Сёлета на дарогах краіны загінулі тры дзіцяці, яшчэ паўсотні непаўналетніх атрымалі траўмы. Статыстыка сведчыць, што 80 працэнтаў ДТЗ з удзелам непаўналетніх адбываюцца па віне дарослых. У Ляхавіцкім раёне з пачатку года выяўлена 1389 парушэнняў ПДР, з якіх 77 – гэта няправільная перавозка дзяцей. Сем вадзіцеляў селі за руль нецвярозымі. Сустракаюцца пад градусам на дарозе і пешаходы: выящлена  74 чалавекі.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.