У Ляхавіцкім раёне выратавальнікі за дзень двойчы тушылі сухую траву

9 красавіка супрацоўнікі РАНС двойчы выязджалі на тушэнне сухой расліннасці — у Падлессе і Куршынавічы.  У аграгарадку Падлессе агонь пагражаў  дому і гаспадарчым пабудовам, паведаміў «Ляхавіцкаму весніку» інспектар РАНС Сяргей РАБЦЭВІЧ.

Варта нагадаць, у адпаведнасці з законам «Аб раслінным свеце» выпальванне сухой расліннасці (сухіх раслін) і яе рэшткаў катэгарычна забараняецца. За парушэнне патрабавання і непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжана адказнасць: штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.