В Ляховичском районе на пожаре погиб человек
10 красавіка ў 23.07 выратавальнікі спяшаліся на дапамогу ў аграгарадок Русінавічы на вуліцу Ураджайная — на другім паверсе жылога дома гарэла кватэра. Гаспадар памяшкання — вясковец 1961 г.н. загінуў, паведамілі «Ляхавіцкаму весніку» ў мясцовым РАНС.
– Каля 23 гадзін суседзі з першага паверха двухкватэрніка адчулі запах дыму і адразу патэлефанавалі ў РАНС. Выратавальнікі прыбылі на месца здарэння і майго аднавяскоўца вынеслі з кватэры на вуліцу. Намаганні медыкаў рэаніміраваць пацярпелага не мелі выніку — магчыма, ён задыхнуўся ад дыму, — расказала «ЛВ» падрабязнасці стараста аграгарадка Людміла Сідорская.
Вядома, што на момант пажару мужчына знаходзіўся дома адзін.